Амаль сур'ёзнаУ рэдакцыю часопіса “Маладосць” тэлефануе жанчына і просіць да апарата Алеся Камароўскага, каб спытацца пра свой матэрыял. Алесь падыходзіць да трубкі і жартаўліва кажа: “Мне казалі, што вы мяне хацелі...” На выснове гэтага і нарадзіўся верш, з якім, паважаны чытач, я цябе і знаёмлю.
Не у правінцыі ў газеце Якіх мо тысячы на свеце, А у часопісе прэстыжным Служыў Алесь. Быў крышку рыжы, Вясёлы нораў меў, увішнасць. – З таго й бяда ледзь-ледзь не выйшла. А што? – Ну, быццам, і нічога, Ды напалохаўся нябога... А як было? Ў часопіс мілы Адна жанчына пазваніла, Была таксама трошкі рыжай І друкавалася ў прэстыжным, Ну, ў тым часопісе сталічным, Які штось мусіў прыпазніцца, А ёй няймелася няйначай Хутчэй свой твор у друку ўбачыць. Ну, вось і звоніць. А Алесь, Заўжды ж у клопатах увесь, То мільгане, то раптам знікне. І трубку ўзяў паважны Віктар, Ды не паспеў прагаварыць Двух слоў, а тут Алесь бяжыць, У перамовы уступае І гэтак хітранька пытае, Ну. Ў той жанчыны, трошкі рыжай, Што друкавалася ў прэстыжным: “Ці праўду кажа Віктар-дружа, Што вы мяне хацелі дужа? У вас жа, ў беднае жанчыны, Я чуў, няма свайго мужчыны І я заўважыў (відна з боку), Вы на мяне кідалі вокам”. Вось так ён прама і спытаўся І сам сабе аж засмяяўся: Маўляў, крыху пачырваней, Дык будзеш, мо, званіць радзей. Ну, а жанчына, трошкі рыжая, Што друкавалася ў прэстыжным, Спачатку ціха так, нясмела: “Так-так, Алесь, даўно хацела. Пра вас я мару днём і ноччу. І толькі гонар мой жаночы Мне не даваў у тым прызнацца. Цяпер жа можна не баяцца, Калі ўжо сам ты здагадаўся І першы мне, лічы, прызнаўся. Што ўжо таіцца болей тут? Вось я прыеду, і у блуд Мы пойдзем. Я ужо ўяўляю: Цябе я моцна абдымаю...” Ад нечаканасці Алесь Спацеў, барвовы стаў увесь І моцна ў трубку закрычаў: “Ды што вы? Я ж пажартаваў! Я – муж узорны, слаўны бацька! Хоць у каго вы тут спытайце!” Ну, а жанчына, трошкі рыжая, Што друкавалася ў прэстыжным, Інтымна так: “У вас там люд? Нязручна вам цяпер пра блуд? Тады я заўтра. Ў гэта ж час. І спадзяюся, што у вас Старонніх, лішніх там не будзе І мы дамовімся аб блудзе. Цалую. Моцна абдымаю. Цябе я ўжо амаль кахаю. Я не змагу цяпер заснуць. Хутчэй бы зноў твой голас чуць!” Паклала трубку. “Ой, языча, Я ж ведаў, ты бяду наклічаш. – Стагнаў Алесь. – Ды гэта мне І у жахлівым нават сне... Не, не магло мне і прыдацца, Што гэта цётка закахацца Ў мяне прыдумае. Вось нумар! Цяпер сядзі, Алесь, і думай, Як выйсці з гэтае бяды!” Ён выпіў мо вядро вады, Тады ўжо дрыжыкі суняў І прыступіў да пільных спраў. Назаўтра, як ішоў на працу, Падумаў: “А чаго баяцца? Ёсць у мяне прыём такі На нежаданыя званкі...” Паўдня прайшло. І раптам Віктар Да трубкі зноў яго паклікаў. Алесь жа голасам танюткім: “Алё! Вас слухае Анютка! Анютка! Трапілі вы ў лазню. Ды што вы! Я тут безвылазна Каторы год ужо працую. Які Алесь? Я дрэнна чую”. Ну, а жанчына, трошкі рыжая, Што друкавалася ў прэстыжным: “От, жэўжык! Зноўку люду поўна? Калі ж ты ўрэшце будзеш вольны? Табе мо заўтра пазваніць? Ты толькі ўсіх там разгані. Бо за званок за гэты кожны Плачу, мой міленькі, я грошы. Ты ж грошы вернеш, любы мой, Як пабяромся мы з табой?” І зноўку з раніцы міжгорад. Алесь са стогнам: “Вось жа гора Сабе наклікаў ты, Алесь!” Пад стол службовы свой залез, Заткнуўшы вушы, там сядзеў, Пакуль званок не адзвінеў. Праз тыдзень з твару спаў, схуднеў. Усе гадаюць: “Мо што з’еў?” А неўзабаве і на працу Зусім не стаў Алесь з’яўляцца. Вось дзень няма. Другі. І трэці. Ды, ўрэшце, дзе ж ён мог падзецца? Жывога мо няма Алеся? Палююць сёння ў нас на прэсу... А ўчора дзіўная дэпеша Прыйшла на прозвішча Алеся. Мо трэба да яго дамоў Схадзіць? Схадзі-ка ты, Казлоў! Ты ў нас адзін тут маладзён, Уведай, ці жывы хоць ён? Жывы – дэпешу аддасі І да галоўнага прасі, Скажы: сярдуе ўжо галоўны І лае так: “ Алесь няўлоўны!” Ўздыхуў нявесела Казлоў, А да калегі ўсё ж пайшоў. Алесь сказаў: “Здароў’е дрэнь. – І, паказаўшы білютэнь, Як бы між іншым, запытаў: “Мяне міжгорад не шукаў?” “Ды не. Хіба дэпеша толькі”. Зірнуў Алесь і аж да столі Падскочыў з радасці. Пяе, Пра болькі ўраз забыў свае, Да Анатоля цалавацца: “Ух, дзякуй, мілы, дзякуй, браце! Вось пачытай”. Ну, той чытае: “Алесе, я пажартавала. Я падвяла даўно ужо рысу: Ні рыжых не люблю, ні лысых І ні русявых, і ні чорных, Ну, а тым больш, мужоў узорных”.
Цяпер зарокся жартаваць Так спрэс Алесь. А выбіраць: З кім жарт дарэчы, з кім – нягожы, А то зноў выйдзе непрыгожа. Што ж да жанчын, да рыжых гэтых, – Дык то ж яхідны, не кабеты. __________ Читать далее:
Еще у автора:
Комментариев нетДобавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Войти.
Нет ни одного комментария. Ваш будет первым!
|
Вход
Войти через
Новости сайта
Новый 2017 Год!
31.12.16
Стихи с Новым Годом
29.12.15
Красивые стихи с днем рождения
24.04.15
Свежие произведения
Отчасти
Андрей Бонди, 07.06.25
Крутящиеся сфинксы
Alex_Lep, 05.06.25
Транзит
Людмила Максимчук, 04.06.25
Гармония природы
Владимир Котиков, 06.05.25
Я люблю тебя, Рамал
Изюмочка, 09.02.25
Опальный сезон
В_Странник, 25.08.24
Озвученные произведения
Случайные произведения
Обнаружить
Андрей Бонди, 27.04.17
Знаменатель
Андрей Бонди, 26.12.18
Февраль
Андрей Бонди, 30.09.16
Прощай.
Юлия Лючина, 14.08.09
Сон (18+)
Андрей Бонди, 21.07.18
Ручей и воздушный змей (басня)
Альфреда, 06.06.10
Страшная зима
ChermoShentcev, 17.12.10
Український Ґарик 158
Владислав Красса, 02.05.16
|